2014-01-09 14:54:43

Французскі Прэзідэнт Аланд упершыню прыбудзе ў Ватыкан


RealAudioMP3 У Святым Пасадзе пацвердзілі, што 24 студзеня 2014 г. адбудзецца сустрэча паміж папам Францішкам і Прэзідэнтам Французскай Рэспублікі Франсуа Аландам. Гэта будзе першы візіт палітыка у Ватыкан. Аб гэтым заявіў 9 студзеня 2013 г. кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Спатканне было запланавана зусім нядаўна, і падрыхтоўка да яго ўсё яшчэ працягваецца, паведаміла французскае каталіцкае выданне “La Croix”. Склад прэзідэнцкай дэлегацыі яшчэ не пацверджаны абодвума бакамі.

Трэба адзначыць, што ў Францыі па ініцыятыве Аланда ў апошні час былі прыняты рашэнні, якія выклікалі буру пратэстаў з боку католікаў і заклапочанасць Святога Пасаду. Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра нядаўнюю легалізацыю аднаполых саюзаў або праекты, арыентаваныя на легалізацыю эўтаназіі і дапамогу ў самагубстве.

Апошні візіт французскага кіраўніка дзяржавы ў Ватыкан адбыўся 8 кастрычніка 2010 г. Тады адбылася сустрэча паміж Бэнэдыктам XVI і Нікаля Сарказі.







All the contents on this site are copyrighted ©.