Пантыфік наведае 19
студзеня 2013 г. рымскую парафію Найсвяцейшага Сэрца Езуса (Sacro Cuore di Gesu).
Гэта трэці такога роду візіт папы Францішка. Касцёл размешчаны побач з цэнтральным
чыгуначным вакзалам Вечнага гораду “Termini”. Яго будаўніцтва было завершана ў 1887
г. У 1921 г. Бэнэдыкт XV надаў яму статус базылікі меншай. Святы Айцец ужо наведаў
рымскія парафіі св. Альжбеты і св. Захарыі ў маі 2013 г. і св. Кірыла Александрыйскага
ў Адвэнце. У мінулую нядзелю Папа таксама пабываў у парафіі св. Альфонса Марыі Лігуоры
на поўначы Рыма, дзе наведаў яслі Божага Нараджэння.
Адзін з тытулаў Пантыфіка
– Біскуп Рыма. Менавіта гэта падкрэсліваў папа Францішак пасля свайго абрання ў сакавіку
2013 г.