2014-01-08 15:09:28

У 2013 г. пашырыўся пераслед хрысціян


RealAudioMP3 Ва ўсім свеце назіраецца ўзрост пераследу хрысціян, вынікае з новага даследавання міжнароднай хрысціянскай ініцыятывы „Open Doors” (Адчыненые дзверы). Згодна са штогадовым дакладам, апублікаваным 8 студзеня 2014 г. (Weltverfolgungsindex-2014), першае месца займае камуністычная Паўночная Карэя. За пераследам хрысціян у 36 з 50 краін, даследаваных арганізацыяй стаіць “ісламскі экстрэмізм”. У дадатак да выпадкаў насілля ў сваім дакладзе “Open Doors” звяртае ўвагу на асноўныя прычыны, якія прыводзяць да пераследу. У перыяд з 1 лістапада 2012 г. па 31 кастрычніка 2013 г. найбольшыя ганенні на хрысціян адбыліся ў Паўночнай Карэі, Афганістане, на Мальдывах, у Самалі і Саудаўскай Аравіі. Вельмі дрэнная сітуацыя ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Сірыі, Пакістане, Егіпце і Іраку.

У Паўночнай Карэі, паводле ацэнак, больш за 200 тыс. асоб сядзяць у турмах па палітычных матывах і з-за рэлігійных перакананняў. Найбольшае павелічэнне насілля ў адносінах да хрысціян арганізацыя адзначыла ў Самалі. Радыкальна змянілася сітуацыя ў Сірыі, дзе існуе адкрытае насілле супраць паслядоўнікаў Хрыста з боку радыкальных груповак ісламістаў. Становішча хрысціян пагоршылася і ў азіяцкіх краінах, перш за ўсё, у Кітаі і В’етнаме.









All the contents on this site are copyrighted ©.