Марыя Элена Берголіа,
66-гадовая сястра папы Францішка, у цяперашні час знаходзіцца ў бальніцы. Яна ўжо
на працягу трох тыдняў праходзіць стацыянарнае лячэнне. Яе стан стабільны, паведамілі
ў “Hospital Britanico” у Буэнас-Айрэсе 7 студзеня 2013 г. Папу Францішка, паводле
паведамленняў аргентынскія СМІ, рэгулярна інфармуюць аб стане здароўя Марыі Элены.
Малодшая сястра Пантыфіка жыве ў простым доме ў прыгарадзе аргентынскай сталіцы, мае
двух сыноў. Яна з’яўляецца адзінай жывой сястрой Папы і яго бліжэйшай сваячкай. Іншыя
браты і сястра – Альберта , Оскар і Марта – ужо памерлі.