2014-01-08 12:20:15

Пантыфік дапамог арганізатарам Сусветных дзён моладзі матэрыяльна


RealAudioMP3 Святы Айцец вырашыў аказаць фінансавую падтрымку архідыяцэзіі Рыа-дэ-Жанейра і часткова дапамагчы ёй пагасіць вялізны доўг, які ўзнік пасля Сусветных дзён моладзі. Арганізатары пайшлі на такія выдаткі, каб добра арганізаваць правядзенне форуму. Першапачаткова доўг складаў больш за 38 млн. Архідыяцэзіі ўдалося скараціць яго да 18 млн. Пасля спецыяльнай кампаніі ў кастрычніку было прыцягнута яшчэ больш за 300 тысяч. долараў. Цяпер запазычанага арганізатара Сусветных дзён вырашыў падтрымаць сам Папа, паведаміў арцыбіскуп Арані Тэмпеста, арцыбіскуп Рыа-дэ-Жанейра. Грошы былі выдаткаваны ў асноўным на гарантаванне побыту і бяспекі пілігрымаў.

“Ужо калі Святы Айцец быў тут з намі ў Рыа, ён заявіў, што падтрымае нас матэрыяльна, - сказаў Ватыканскаму радыё іерарх. “Цяпер Дзяржсакратарыят паведаміў нам, што Папа пажадаў пераказаць 5 млн. долараў, каб пакрыць выдаткі на Сусветныя дні моладзі. Мы яму вельмі ўдзячныя за гэта і просім Бога благаславіць усіх тых, хто падтрымаў з адкрытым сэрцам Сусветныя дні моладзі ў ліпені мінулага года”, - заявіў арцыбіскуп Рыа-дэ-Жанейра.







All the contents on this site are copyrighted ©.