2014-01-08 10:41:36

Міжнародная біскупская сустрэча ў Ізраілі і Палестыне


RealAudioMP3 13 каталіцкіх біскупаў з дзевяці краін накіруюцца 11 студзеня 2013 г. па запрашэнні Лацінскага Патрыярха, арцыбіскупа Фуада Туаля, у Ізраіль і Палестыну для традыцыйнай 14-й сустрэчы салідарнасці з хрысціянамі Блізкага Усходу. Як паведамілі 7 студзеня 2013 г. у нямецкім епіскапаце ў Боне, іерархі з Германіі, Паўднёвай Афрыкі, Францыі, Канады, Ірландыі, Вялікабрытаніі, ЗША і Польшчы наведаюць Іерусалім, Тэль-Авіў, Бэтлеем і Газу. У пачатку сустрэчы салідарнасці біскупы правядуць кансультацыі з мясцовымі органамі бяспекі ў сектары Газа аб становішчы хрысціян, якія жывуць там. Ёсць таксама планы сустрэчы з прадстаўнікамі ісламу і наведання каталіцкіх школ і структур “Caritas”.

Іерархі сустрэнуцца з выкладчыкамі і студэнтамі Каталіцкага ўніверсітэта ў Бэтлееме і прадстаўнікамі ўрадаў Ізраіля і Палестынскай аўтаноміі. У Тэль-Авіве адбудзецца спатканне з дыпламатамі заходніх краін для абмеркавання ходу мірнага працэсу. Біскупы хочуць звярнуць увагу на гуманітарныя праблемы і наступствы канфлікту на Блізкім Усходзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.