У Святой Зямлі чакаюць актывізацыі міжхрысціянскіх адносін дзякуючы візіту Папы
Актывізацыі адносін
з праваслаўнымі, мусульманамі і юдэямі чакае ад візіту Пантыфіка ў Святую Зямлю дапаможны
біскуп Іерусалімскага Патрыярхату для католікаў лацінскага абраду Уільям Шамалі. “Асоба
Францішка дае нам надзею на рэалізацыю гэтых чаканняў”, - сказаў ён у інтэрв’ю Ватыканскаму
радыё і дадаў, што “візіт, несумненна, будзе мець гістарычны характар”. “Папа здзівіць
нас”, як здзіўляе на працягу першых месяцаў свайго пантыфікату, - перакананы іерарх.
Абвяшчэнне маючай адбыцца пілігрымкі Папы было прынята з вялікім энтузіязмам,
прызнаўся айцец Пьербаціста Піцабала, кусташ Святой Зямлі. Хоць усе ведалі аб такіх
планах, афіцыйнае заяўленне, з датамі і месцамі, замацавала радасць. Пасля атрыманай
навіны пачалі біць званы ў бэтлеемскіх і іерусалімскіх храмах. Францішканін мае надзею,
што хрысціянская супольнасць Святой Зямлі, нешматлікая, але шматканфесійная, знойдзе,
дзякуючы візіту Папы, адзінства ў сэрцы і справах.