Пантыфік сустрэнецца
падчас свайго візіту ў Святую Зямлю ў маі з сірыйскімі бежанцамі. У сталіцы Іарданіі
Амане запланаваны супольны абед, сказаў дапаможны біскуп Іерусаліскага Патрыярхату
для католікаў лацінскага абраду Уільям Шамалі, у інтэрв’ю італьянскай газеце “Avvenire”.
Яшчэ адным пунктам візіту ў Іарданіі стане Эўхарыстыя на стадыёне ў Амане. У Іерусаліме,
паводле іерарха, Папа сустрэнецца з Прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Перэсам і прэм’ер-міністрам
Біньямінам Нетаньяху, адправіць св. Імшу ў Святліцы Апошняй Вячэры і правядзе спатканне
з законнікамі і семінарыстамі ў Гефсіманскім садзе. У Бэтлееме Францішак запросіць
на абед некалькі сем’яў. На св. Імшы, якую Папа адправіць у горадзе нараджэння Хрыста,
будзе прысутнічаць Прэзідэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас.