2014-01-07 10:43:44

Другі замежны візіт Папы ў складаных палітычным і рэлігійным кантэкстах


RealAudioMP3 Роўна праз 50 гадоў пасля першай сустрэчы лідэраў Цэркваў Усходу і Захаду ў Іерусаліме папа Францішак абвясціў аб сваім візіце ў Святую Зямлю. Гэта адбылося у нядзелю 5 студзеня 2013 г. З 24 па 26 мая ён хоча наведаць Аман, Бэтлеем і Іерусалім – у памяць аб гістарычнай сустрэчы папы Паўла VI і Патрыярха Афінагора 5 студзеня 1964 г. У той час упершыню з моманту расколу ў 1054 г. лідэры хрысціянскіх Усходу і Захаду сустрэліся паміж сабой.
У памяць аб гэтым спатканні Францішак хоча сустрэцца ў базыліцы Гробу Пана ў Іерусаліме з Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем I. Там плануецца экуменічнае набажэнства, на якое будуць запрошаны і прадстаўнікі іншых хрысціянскіх Цэркваў.

Дакладная праграма другой замежнай паездкі Францішка пакуль не апублікавана. Вядома, аднак, што з яе быў выключаны, з меркаванняў бяспекі, візіт у сірыйскі Дамаск. Плануецца, што ў Амане Пантыфік сустрэнецца з каралём Абдалой II, а ў Палестыне – з Махмудам Абасам. У Іерусаліме адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі юдаізму і палітычным кіраўніцтвам Ізраіля.

Пілігрымка будзе адбывацца ў іншых палітычных ўмовах, чым гэта было 50 гадоў таму – сёння Блізкі Усход з’яўляецца вялікай гарачай кропкай свету. Акрамя таго, за апошнія паўстагоддзя змяніўся і кантэкст экуменічнага дыялогу з праваслаўем і кантактаў з юдаізмам і ісламам.









All the contents on this site are copyrighted ©.