2014-01-06 14:03:32

Святы Айцец павіншаваў з Божым Нараджэннем вернікаў Усходніх Цэркваў


RealAudioMP3 Папа Францішак павіншаваў з надыходзячай урачыстасцю Божага Нараджэння, вернікаў Усходніх Цэркваў, якія святкуюць яе паводле юліянскага каляндара 7 студзеня. “Няхай спакой, які Бог падарыў чалавецтву праз нараджэнне Езуса, уцелаўлёнага Слова, умацуе ва ўсіх веру, надзею і любоў, а таксама прынясе суцяшэнне хрысціянскім супольнасцям, якія перажываюць выпрабаванні”, - сказаў 6 студзеня 2014 г. Святы Айцец на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Рыме.







All the contents on this site are copyrighted ©.