2014-01-06 11:26:21

Кс. Ламбардзі: маніпуляцыя словамі Папы адносна гомасексульных саюзаў


RealAudioMP3 Словы папы Францішка пра неабходнасць асаблівай увагі да дзяцей і моладзі, якія жывуць з разведзенымі бацькамі ці ў гомасексуальных саюзах, былі ў некаторых італьянскіх СМІ звязаны з пытаннем аб прызнанні грамадзянскіх саюзаў аднаполых параў. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, назваў гэта “відавочнай нацяжкай, якая ў некаторых выпадках выглядае яўнай маніпуляцыяй словамі Папы”. “Казаць аб адкрытасці да гомасексуальных параў парадаксальна, таму што прамова Папы з’яўляецца дастаткова агульнай”, - падкрэсліў ён і дадаў: “хто памятае пазіцыі, якія ён выказваў раней у Аргентыне падчас аналагічных дэбатаў ведае, што яны цалкам адрозніваюцца ад тых, што зараз некаторыя спрабуюць ілжыва яму прыпісаць”.

Нагодай для маніпуляцый словамі Пантыфіка стала публікацыя ў езуіцкім часопісе “La Civiltà Cattolica” тэксту прамовы Францішка да генеральных настаяцеляў манаскіх супольнасцяў 29 лістапада 2013 г. У ім Папа адзначыў, што кантэкст, у якім сёння здзейсняецца выхаванне дзяцей і моладзі вельмі адрозніваецца ад мінулага, “таму што ім даводзіцца жыць у многіх сямейных сітуацыях, з разведзенымі бацькамі, у новых анамальных саюзах, часам нават гомасексуальных і інш.”. Таму паводле Пантыфіка “выхаванне і абвяшчэнне веры, не могуць ігнараваць гэту рэальнасць, і гэты працэс павінен здзейсняцца з улікам дабра наступных пакаленняў, суправаджаючы іх з любоўю, зыходзячы менавіта з іх канкрэтнай сітуацыі, каб не выклікаць у іх негатыўную рэакцыю ў адносінах да прыняцця самой веры”. Кс. Ламбардзі падкрэсліў, што тут гаворка ідзе пра звычайную выхаваўчую ролю Каталіцкага Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.