2014-01-05 10:52:43

Папа паглядзіць святочнае прадстаўленне на тэму Божага Нараджэння


RealAudioMP3 6 студзеня 2014 г. папа Францішак наведае рымскую парафію св. Альфонса Марыі Лігуоры з нагоды святочнага тэатральнага прадстаўлення на тэму Божага Нараджэння, падрыхтаванага мясцовымі вернікамі. У ім будуць задзейнічаны каля 200 чалавек – дзеці, дарослыя і пажылыя парафіяне. Пробашч парафіі , кс. Дарыё Крышулі прызнаўся, што па рэкамендацыі вернікаў напісаў ліст Святому Айцу з запрашэннем прыняць удзел у гэтым важным мерапрыемстве, якое, на яго думку, спрыяе інтэграцыі парафіі. Як паведаміў святар, папа Францішак пасля нейкага часу патэлефанаваў яму і запэўніў усіх вернікаў, што ахвотна паглядзіць святочнае прадстаўленне.









All the contents on this site are copyrighted ©.