2014-01-04 12:32:48

Сакратар Папскай рады: ёсць патрэба ў “самарытанскай дэмакратыі”


RealAudioMP3 Папа Францішак бычыць у хрысціянстве, з яго абвяшчэннем Евангелля братэрства, своеасаблівую падтрымку для пабудовы справядлівага і мірнага грамадства, лічыць сакратар Папскай рады “Iustitia et pax”, італьянскі біскуп Марыё Тоза. Каментуючы пасланне Святога Айца на Сусветны дзень міру, які адзначаўся 1 студзеня 2014 г., іерарх звярнуў увагу на тое, што ў ім, Францішак прадставіў братэрства ў якасці “утвараючага прынцыпа сацыяльнай рэчаіснасці”. Паводле іерарха, братэрства, прынятае ў сферы эканомікі і фінансаў, можа дапамагчы перамяніць іх у “сяброў чалавека”, можа паставіць іх на службу асобам, рэальнай эканоміцы, працы, прадпрыемствам, мясцовым супольнасцям, як гэтага жадаў Бэнэдыкт XVI у сваёй энцыкліцы “Caritas in veritate” (Любоў у праўдзе).

“Братэрства можа падтрымаць – паводле папы Францішка – зняцце масак з фальшывых ідэалогій, якія бароняць абсалютную аўтаномію рынкаў, адмаўляць права кантролю з боку дзяржаваў, абавязаных клапаціцца пра супольнае дабро”, - сказаў біскуп Тоза.

На думку ватыканскага іерарха прынцып братэрства можа дапамагчы ў пераглядзе сучаснай дэмакратыі, якая набыла “неаўтылітарыскія” і “неаіндывідуаліскія” рысы, што не прадугледжваюць клопат пра супольнае дабро, а наадварот – беднасць некаторых катэгорый грамадзян і абыякавасць да іх стану.

У сувязі з гэтым, біскуп Тоза адзначыў важнасць “самарытанскай дэмакратыі”, якая прадугледжвае ўвагу да грамадзян, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі, звязанай напрыклад з адсутнасцю працы ці сацыяльнай маргіналізацыяй.

Паводле іерарха, сёння неабходна казаць пра тое, што неабходна новае грамадства ў якім будзе месца для ўсіх і якім усе павінны супрацоўнічаць на карысць супольнага дабра. “Не гаворыцца толькі пра змену кіраўнікоў і твараў. Трэба, каб прадстаўнікі былі падрыхтаваныя і адданыя супольнаму дабро, у супрацоўніцтве з грамадзянамі, якіх прадстаўляюць”, - сказаў ватыканскі біскуп.








All the contents on this site are copyrighted ©.