2014-01-03 12:02:54

За мінулы год павялічылася колькасць забойстваў святароў


RealAudioMP3 Акрамя пазітыўных і радасных навінаў у перыяд Божага Нараджэння, прыходзіць таксама і сумная статыстыка. Інфармацыйнае агенцтва “Fides” паведамляе, што на працягу 2013 г. у свеце былі забіты 19 святароў, 1 законніца і 2 свецкія вернікі, якія займаліся душпастырскім служэннем. Гэта лічба амаль у два разы большая ў параўнанні з 2012 г. калі было забіта 13 душпастыраў і іх паплечнікаў. Па-ранейшаму самым небяспечным кантынентам з’яўляецца Лацінская Амерыка. За мінулы год тут былі забіты 15 святароў: 7 у Калумбіі, 4 у Мексіцы, па аднаму ў Бразіліі, Венесуэле, Панаме і Гаіці. У Афрыцы адзін святар быў забіты ў Танзаніі, адна законніца на Мадагаскары і адна свецкая верніца ў Нігерыі. На азіяцкім кантыненце былі забіты: адзін святар ў Індыі, адзін у Сірыі і адзін свецкі вернік на Філіпінах. У Еўропе за 2013 г. было здзейснена адно забойства святара. Яно здарылася ў Італіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.