2014-01-02 09:52:40

Святы Айцец і Прэзідэнт Італіі абмяняліся віншаваннямі


RealAudioMP3 Папа Францішак асабіста павіншаваў са святамі Божага Нараджэння і Новым годам Прэзідэнта Італьянскай Рэспубліцы Джорджа Напалітана. Вечарам 1 студзеня 2014 г. паміж імі адбылася тэлефонная размова, падчас якой яны абмяняліся віншаваннямі і ўзаемна выказалі салідарнасць. Яшчэ 31 снежня, у сваім тэлезвароце да італьянскага народу, Джорджа Напалітана скіраваў віншаванні Святому Айцу. Таксама і Папа падзякаваў і павіншаваў палітыка, у сваёй прамове перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 1 студзеня. Францішак пажадаў Божага благаслаўлення народу Італіі, каб “з адказным і салідарным укладам усіх, мог глядзець у будучыню з надзеяй і даверам”.








All the contents on this site are copyrighted ©.