2014-01-02 10:54:55

Папа ўзначаліць Эўхарыстыю ў базыліцы Іль-Джэзу


RealAudioMP3 3 студзеня 2014 г., папа Францішак будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў галоўнай езуіцкай святыні – рымскай базыліцы Найсвяцейшага Імя Езуса (Іль-Джэзу). Візіт Святога Айца будзе не толькі прымеркаваны да літургічнага свята Найсвяцейшага Імя Езуса, якое адзначаецца ў гэты дзень, але таксама стане выразам падзякі Богу за далучэнне да каталогу святых бл. Пьера Фаўрэ – французскага езуіта, аднаго з паплечнікаў св. Ігнацыя Лаёлы. 17 снежня, падчас аўдыенцыі для кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, Папа падпісаў дэкрэт аб пашырэнні культу гэтага благаслаўлёнага на ўвесь Каталіцкі Касцёл.

За час свайго пантыфікату Францішак наведае базыліку Іль-Джэзу ў трэцці раз. Першы раз ён зрабіў гэта 31 ліпеня ва ўспамін св. Ігнацыя Лаёлы, заснавальніка Ордэна езуітаў, да якога сам належыць. Падчас другога візіту, які адбыўся 10 верасня, Францішак наведаў цэнтр дапамогі мігрантам і бежанцаў “Astalli” у якім працуюць яго сабраты і які знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад базыліцы.

Эўхарыстыя 3 студзеня пачнецца ў 9.00. Разам з Пантыфікам яе будуць цэлебраваць езуіты прысутныя ў Рыме.








All the contents on this site are copyrighted ©.