2014-01-02 12:14:23

Архіепіскап Кентэрберыйскі лічыць Папу сваім “чалавекам году”


RealAudioMP3 Архіепіскап Кентэрберыйскі Джасцін Уэлбі прызнаўся, што лічыць папу Францішка сваім асабістым “Чалавекам года”. Прымас Англіканскай Царквы назваў Святога Айца “незвычайным чалавекам”, з якім нават не мае адвагі сябе параўноўваць. У інтэрв’ю радыё BBC Джасцін Уэлбі выказаў меркаванне, што Францішак быў “незвычайна паспяховым” у наданні новага накірунку Каталіцкаму Касцёлу. Напрыканцы 2013 г. “Чалавекам года” абвясціў папу Францішка ўплывовы амерыканскі часопіс “Times”. Папа “не імкнецца да славы і поспеху”, бо “яго служэнне – абвяшчаць Евангелле Божай любові ўсім”, - заявіў прадстаўнік Святога Пасаду кс. Фэдэрыка Ламабардзі, каментуючы гэты факт. “Калі гэта прыцягвае людзей і дае ім надзею, Папа шчаслівы”, - дадаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.