2014-01-01 12:55:27

Пантыфік: жыццё ў Хрысце нараджае імкненне жыць у братэрстве


RealAudioMP3 1 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае Сусветны дзень міру. Ён быў устаноўлены папам Паўлам VI 8 снежня 1967 г. і ўпершыню адзначаўся 1 студзеня 1968 г. Мэта гэта дня заключаецца ў тым, каб прысвяціь першы дзень новага года асабліваму разважанню і малітве аб міры. З гэтай нагоды, традыцыйна, Рымскія Пантыфікі скіроўваюць спецыяльнае пасланне ў якім закранаюць найбольш актуальныя пытанні і праблемы звязаныя з мірам і справядлівасцю на планеце. Сёлетняе пасланне папы Францішка было апублікавана 12 снежня 2013 г. Яно прысвечана тэме братэрства і ўказвае на яго, як на “аснова міру і шлях да яго”. У сваім дакуменце Пантыфік, адзначыў, што “сучасныя этычныя сістэмы няздольныя ствараць сапраўдныя сувязі братэрства”, таму што яно немагчыма без “спасылкі да адзінага Айца”.

Корань братэрства – у айцоўстве Бога, а крыж стаў “месцам” заснавання братэрства, якое людзі самі не ў стане стварыць, лічыць Папа. Такім чынам, на яго думку, жыццё з Хрыстом дапамагае бачыць у Богу Айца ўсіх людзей і, як наступства, нараджае імкненне жыць братэрствам.

Святы Айцец, падкрэсліў, што прычына беднасці і “ганьбы голада” – у недахопе братэрства. Ён нагадаў пра неабходнасць братэрства ў эканоміцы. Каб аднавіць братэрства, Папа заклікае адкласці зброю і ўстаць на шлях дыялогу, спрыяць раззбраенню, асабліва хімічных і ядзерных арсеналаў, змагацца з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю, клапаціцца пра раўнамернае і адказнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Францішак падкрэсліў, што “Касцёл шмат робіць ва ўсіх гэтых сферах, і ў большасці выпадкаў у маўчанні”, але неабходна пашырыць намаганні і памятаць, што служэнне – гэта “душа братэрства, якое стварае свет”.








All the contents on this site are copyrighted ©.