2013-12-31 11:31:26

У Папскай Акадэміі Навук абмяркуюць сірыйскую сітуацыю


RealAudioMP3 Папская Акадэмія навук збірае экспертаў у сферы палітыкі, культуры, эканомікі, навукі і дыпламатыі, каб супольна прааналізаваць і абмеркаваць драматычную сітуацыю у Сірыі, а таксама грамадзянскую вайну, якая працягваецца ў гэтай краіне ўжо больш двух гадоў, уносячы жыцці пераважна мірнага насельніцтва, у першую чаргу дзяцей, жанчын і старыкоў. 13-18 студзеня 2014 г. у Ватыкане пройдзе сустрэча пад назвай “Сірыя. Ці можам мы заставацца абыякавымі?”. У ёй прымуць удзел, між іншых, былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр, былы віцэ-прэзідэнт Егіпта і генеральны дырэктар МАГАТЭ, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2005 г. Махамед Мастафа аль-Барадэі, амерыканскі эканаміст, адзін з аўтараў палітыкі “шокавай тэрапіі” у Польшчы і Расіі Джэфры Сакс і многія іншыя.

Удзельнікамі сустрэчы ў Папскай Акадэміі Навук будуць абмеркаваны сітуацыя хрысціян у Сіры, праблемы міжрэлігійнага дыялога, спосабы спынення баявых дзеянняў для аказання гуманітарнай дапамогі.

Ватыканская сустрэча, будзе папярэднічаць міжнароднай канферэнцыі “Жэнева 2”, адкрыццё якой запланаванай на 22 студзеня ў Швейцарыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.