2013-12-31 11:48:32

Абвешчана сталіца наступнай Еўрапейскай сустрэчы моладзі


RealAudioMP3 Наступная Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная экуменічнай супольнасцю Тэзэ пройдзе ў сталіцы Чэшскай Рэспубліцы Празе з 29 снежня 2014 г. па 2 студзеня 2015. Аб гэты паведаміў 30 снежня ў катэдральным касцёле Страсбурга прыёр супольнасці брат Алаіз Лазэр. “Мы сустрэнемся ў горадзе, які знаходзіцца дакладна ў цэнтры Еўропы. Ім будзе горад Прага”, - сказаў законнік. У сваю чаргу арцыбіскуп Пражскі кардынал Дамінік Дука з радасцю запрасіў моладзь з усяго Старога Кантынента прыняць удзел у сустрэчы арганізаванай супольнасцю Тэзэ ў горадзе “які ад самага пачатку сваёй гісторыі быў духоўным і культурным цэнтрам не толькі” Чэхіі, але ўсёй Цэнтральнай Еўропы. “Вы будзеце сустрэты манументальным Пражскім замкам, з катэдральным касцёлам св. Віта, а таксама іншымі хрысціянскімі храмамі, якія сваім існаваннем абвяшчаюць Евангелле”, - заахвоціў моладзь пурпурат.

Да будучых удзельнікаў Еўрапейскай сустрэчы звярнуўся таксама старшыня Экуменічнай Рады Цэркваў у Чэхіі пратэстанскі пастрар Даніэль Файфр. На яго думку, Прага памаладзее, дзякуючы прысутнасці і малітве моладзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.