2013-12-30 13:56:36

Францішак наведае святочныя яслі на плошчы св. Пятра


RealAudioMP3 31 cнежня 2013 г., пасля ўрачыстых Нешпараў у вігілію ўрачыстасці святой Багародзіцца Марыі і спеву “Te Deum” у якасці падзякі Богу за мінулы год, прадугледжаны кароткі візіт папы Францішка да традыцыйных ясляў ўстаноўленых на плошчы св. Пятра. Манументальная святочнай кампазіцыя ўсталяваная на ватыканскай плошчы называецца “Францішак 1223 – Францішак 2013” і нагадвае пра св. Францішка Асізскага, які першым у гісторыі Касцёла стварыў яслі на святы Божага Нараджэння. Бэтлеемская стаенка была пабудавана ў неапалітанскім стыле. Яе аздабляюць фігуры шаснаццаці пастухоў, вышынёй да 2 метраў, апранутых у вопратку характэрную для неапалітанскай традыцыі XVIII ст. Акрамя таго, кампазіцыя дапоўнена фігурамі беднага чалавека, пажылой жанчыны і цыганкі, якая каецца перад дзіцяткам Езусам. Напярэдадні свайго візіту да ясляў, 30 снежня Францішак напісаў у “Твітэры”: “У абліччы Дзіцятка Езуса зусіраем аблічча Бога. Прыйдзіце пакланіцца!”.








All the contents on this site are copyrighted ©.