2013-12-30 12:31:56

Папская рада па міжрэлігійныя дыялогу рыхтуецца да свайго 50-годдзя


RealAudioMP3 “Пасля Папы тэолага, уключанага ў дыялог паміж рэлігіямі, абранне Пантыфіка з прамым і простым стылем, з уражваючай камунікацыйнай здольнасцю, можна спадзявацца, што дыялог працягнецца ўмацаваўшыся”, - падкрэсліў кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу ў інтэрв’ю ватыканскаму выданню “L’Osservatore Romano”. “Следам за сваімі папярэднікамі, папа Францішак заклікаў ісці шляхам дыялогу і наша дыкастэрыя працягвае актыўную дзейнасць на карысць узаемапаважлівых адносін, лепшага пазнання і супрацоўніцтва паміж католікамі і прадстаўнікамі іншых рэлігій. І робіць гэта са звычайнай увагай да незаменнай ролі мясцовых Касцёлаў”, - сказаў пурпурат.

Кардынал Таран нагадаў, што дыкастэрыя, якую ён ўзначальвае, у наступным годзе рыхтуецца адзначыць 50-годдзе сваёй дзейнасці. Яна была заснавана 19 мая 1964 г. пад назвай Сакратарыят для нехрысціян, а 28 чэрвеня 1988 г. стала называцца Папскай рада па міжрэлігійным дыялогу. Яе “вялікай хартыяй” пурпурат назваў саборную дэкларацыю “Nostra Aetate” прынятую 28 кастрычніка 1965 г.

Французскі кардынал нагадаў, што падчас аўдыенцыі для супрацоўнікаў Папскай рады, якая адбылася ў лістападзе 2013 г., папа Францішак казаў пра тое, што ў міжрэлігійным дыялогу не патрэбна “прытворнае братэрства” і кожны павінен захоўваць уласную ідэнтычнасць. “Весці дыялог не азначае адмаўляцца ад уласнай ідэнтычнасці калі выходзіш насустрач іншым, а таксама не рабіць кампрамісаў адносна веры і хрысціянскай маралі”, - казаў Святы Айцец і заклікаў не навязваць веру іншым, а сведчыць аб ёй з радасцю і прастатой.








All the contents on this site are copyrighted ©.