2013-12-29 13:20:18

Папа перад "Анёл Панскі": пажылыя – “выгнанцы” нашага часу (поўны тэкст)


RealAudioMP3 “Бог там, дзе чалавек ў небяспецы, дзе чалавек пакутуе, уцякае, дзе сустракае адмаўленне і пакінутаць; але таксама там дзе чалавек марыць, спадзяецца вярнуцца на Радзіму ў свабодзе, плануе і выбірае на карысць жыцця і годнасці сваёй і сваіх бліжніх”, - адзначыў папа Францішак перад традыцыйнай нядзельнай малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 29 снежня 2013 г., у свята Святой Сям’і Езуса, Марыі і Юзафа. Звяртаючыся да сабраных вернікаў Пантыфік заклікаў углядацца ў прыклад Святой Сям’і, каб і нашы сем’і ўсё больш станавіліся супольнасцямі любові і прымірэння, у якіх адчуваецца пяшчота, ўзаемная дапамога і прабачэнне. “У гэту першую нядзелю пасля ўрачыстасці Нараджэння Пана, літургія запрашае нас святкаваць свята Святой Сям’і з Назарэта – сказаў Папа. – Сапраўды, кожныя яслі паказваюць нам Езуса разам з Маці Божай і Юзафам, у бэтлеемскай пячоры. Бог пажадаў нарадзіцца ў чалавечай сям’і, пажадаў мець маці і айца. Як мы!

Сёння Евангелле прадстаўляе Святую Сям’ю на балючым шляху выгнання, у пошуку ратавання ў Егіпце. Юзаф, Марыя і Езус перажываюць драматычны стан бежанцаў, пазначаны страхам, няўпэўненасцю, цяжкасцямі. Нажаль, у нашы дні мільёны сем’яў могуць распазнасць сябе ў гэтай сумнай рэальнасці. Амаль штодзённа тэлебачанне і газеты перадаюць навіны пра бежанцаў, якія ўцякаюць ад голада, вайны, іншых цяжкіх пагрозаў, у пошуку бяспекі і годнага жыцця для сябе і ўласных сем’яў.

У далёкіх землях, нават калі знаходзяць працу, не заўсёды бежанцы і эмігранты сустракаюць сапраўдную гасціннасць, павагу, прызнанне каштоўнасцяў, носьбітамі якіх з’яўляюцца. Іх законныя чаканні сустракаюцца са скаладымі сітуацыямі і цяжкасцямі, перамагчы якія часам здаецца немагчыма.

Таму, калі ўглядаемся ў Святую Сям’ю з Назарэта ў момант калі яна вымушана уцякаць, падумаем пра драму тых мігрантаў і бежанцаў якія з’яўляюцца ахвярамі адхіленняў і злоўжыванняў, гандлю людзьмі і рабскай працы. Але падумаем таксама пра іншых “выгнанцаў”, я б іх назваў “схаваных выгнанцаў”, тых “выгананцаў”, якія могуць быць у нашых сем’ях: напрыклад пра пажылых, якія часам трактуюцца як нязручная прысутнасць. Часта я думаю, што знак таго якой з’яўляецца сям’я, – гэта тое, як ў ёй адносяцца да дзяцей і пажылых.

Езус пажадаў прыналежаць да сям’і, якая перажывала цяжкасці, каб ніхто не адчуваў сябе пазбаўленым любячай прысутнасці Бога. Уцёкі з Егіпту з прычыны пагрозы Ірада паказваюць нам, што Бог там, дзе чалавек ў небяспецы, дзе чалавек пакутуе, уцякае, дзе сустракае адмаўленне і пакінутаць; але таксама там дзе чалавек марыць, спадзяецца вярнуцца на Радзіму ў свабодзе, плануе і выбірае на карысць жыцця і годнасці сваёй і сваіх бліжніх.

Сёння наш позірк, скіраваны на Святую Сям’ю, прыцягваецца таксама жыццёвай прастатой з якой яна жыла ў Назарэце. Гэты прыклад вельмі карысны для нашых сем’яў, ён дапамагае ім ўсё больш станавіцца супольнасцямі любові і прымірэння, у якіх адчуваецца пяшчота, ўзаемная дапамога, прабачэнне.

Будзем памятаць пра тры ключавыя словы, якія дапамагаюць жыць у спакоі і радасці ў сям’і: дазволь, дзякуй, прабач. Калі ў нейкай сям’і няма навязлівых, кажуць “дазволь”. Калі ў нейкай сям’і няма эгаістаў, вучацца казаць “дзякуй, дзякуй”. Калі ў сям’і, нехта разумее што зрабіў кепскі ўчынак і здольны прасіць прабачэння, у такой сям’і ёсць спакой і радасць.

Але я б хацеў заахвоціць сем’і да ўсведамлення важнасці, якую яны маюць у Касцёле і грамадстве. Абвяшчэнне Евангелля, сапраўды, праходзіць праз сем’і, каб затым дасягнуць розных сфераў штодзённага жыцця.

На заканчэнне сваёй прамовы Францішак заклікаў “горача звярнуцца да Найсвяцейшай Марыі, Маці Езуса і нашай Маці, а таксама св. Юзафа, яе мужа”. “Папросім іх асвяціць, суцішыць, весці ўсе сем’і ў свеце, каб маглі выконваць з годнасцю і спакоем місію, якую Бог ім даверыў”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.