2013-12-28 11:54:23

Супольнасць Тэзэ мае чатыры прапановы для моладзі


RealAudioMP3 Прыёр экуменічнай супольнасці Тэзэ брат Алоіз Лазэр распавёў, што мэта Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая пачалася 28 снежня 2013 г. у Страсбургу, заключаецца ў тым, каб убачыць Касцёл як вялікае сяброўства, якое павінна пашырыцца на ўсіх хрысціян, а таксама, каб спрыяць прымірэнню паміж людзьмі. Законнік падкрэсліў, што сёлета, для ўдзельнікаў моладзевай сустрэчы было зроблена чатыры прапановы. Першая заключаецца ў тым, каб жыць верай не ў адзіноце, але ў супольнасці, парафіі. “Мы не жадаем ствараць рух Тэзе, але моладзь павінна знаходзіць адзінства ў парафіях і рухах, якія існуюць”, - сказаў ён. Другая прапанова – пашырыць межы Касцёла. Гэта значыць, выходзіць да іншых, у першую чаргу да бедных. Наступная прапанова тычыцца дзялення і супольнай малітвы ў маленькіх групах – прынамсі раз на тыдзень ці месяц збірацца разам, каб дзяліцца ўласнымі пытаннямі, чытаць Евангелле, маліцца спевам ці ў цішыні. І нарэшце чацвёртая прапанова – гэта заклік да прымірэння паміж хрысціянамі. “Калі хрысціяне жадаюць ісці за Хрыстом і выпраменьваць Божае святло на свет, не могуць заставацца падзеленымі”, - перакананы брат Алоіз.

Прыёр расказаў, што падчас сустрэчы ў Страсбургу адбудуцца сустрэчы ў мясцовых сінагозе і мячэці. “Мы пагаворым пра канкрэтныя тэмы, каб канкрэтызаваць прымірэнне і адзінства”, - сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.