2013-12-27 12:52:11

Францішак запрашае на Эўхарыстыю ў Дом св. Марты вернікаў з Рыма


RealAudioMP3 Папа жадае сустрэцца з вернікамі ўсіх парафіяльных супольнасцяў Рыма. Пачынаючы са студзеня 2014 г. пробашчы парафій Рымскай дыяцэзіі змогуць падаць заяўку на ўдзел у ранішняй Эўхарыстыі з Пантыфікам, якую апошні цэлебруе амаль штодзённа ў капліцы Дома св. Марты. Пра гэта паведаміў журналістам кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі 27 снежня 2013 г. Да гэтага часу ў ранішняй літургіі з Папам, галоўным чынам прымалі ўдзел супрацоўнікі розных ватыканскіх структур і дыкастэрый. У сувязі з тым, што Святы Айцец не зможа наведаць усе парафіі Рыма, ён вырашыў даць магчымасць прыняць удзел у цэлебрацыі разам з ім, прынамсі невялікім групам прадстаўнікоў кожнай з рымскіх парафій. Паводле кс. Ламбардзі, групы будуць складацца з каля 25 чалавек.







All the contents on this site are copyrighted ©.