2013-12-26 15:12:37

Кардынал Уэлле: прыклад Папы наследуюць біскупы ва ўсім свеце


RealAudioMP3 Зыход Бэнэдыкта XVI з пасады Біскупа Рыма і абранне папы Францішка, з’яўляюцца самымі значнымі і яскравымі падзеямі 2013 г., перананы кардынал Марк Уэлле, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Падводзячы вынікі года, які падыходзіць да свайго заканчэння, пурпурат назваў учынак Папы на пенсіі “па-сапраўднаму новым жэстам”, якім засведчыў аб “вялікай пакоры і ў той жа час аб вялікім даверы да Святога Духа адносна будучыні”. “Трэба быць вельмі ўдзячнымі Бэнэдыкту XVI за тое, што ён адкрыў гэты гарызон і зрабіў магчымай навізну папы Францішка”, - сказаў кардынал Уэлле.

Гаворачы пра актуальнага Пантыфіка, ён адзначыў, што яго першай рэформай з’яўлецца імкненне па-за формы і пратаколы, дзеля ўсталявання непасрэднага кантакту з людзьмі. Паводле прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў, прыклад Францішка наследуюць шматлікія іерархі ў розных частках свету. Акрамя таго, на думку кардынала Уэлле, з’яўляецца важным станоўчае ўспрыняцце Святога Айца з боку СМІ. Гэта, паводле пурпурата, мае вялікае значэнне для евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.