2013-12-25 14:33:15

Папа перад “Urbi et Orbi”: дазволім пяшчоце Дзіцятка Езуса сагрэць нашы сэрцы (поўны тэкст)


RealAudioMP3 Дазволім пяшчоце Бога, які стаў Дзіцяткам, сагрэць нашы сэрцы, заклікаў папа Францішак у пасланні перад благаслаўленнем “Urbi et Orbi” (Гораду і свету). Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з балкону цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра 25 снежня 2013 г., ва ўрачыстасць Нараджэння Пана. У сваім пасланні, Папа ўзгадаў пра народы, якія пакутуюць ад войнаў, жанчын, якія падвяргуюцца зневажанню і дзяцей, у якіх часта крадуць не толькі дзяцінства, але і жыцці. “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі” (Лк 2,14). Дарагія браты і сёстры у Рыме і ў свеце, добры дзень і шчаслівага Божага Нараджэння! – прывітаў вернікаў Пантыфік – Я раблю ўласным спеў анёлаў, якія аб’явіліся бэтлеемскім пастухам у ноч нараджэння Езуса. Спеў, які яднае зямлю і неба, скіроўваючы да неба праслаўленне і хвалу, а на зямлю людзей пажаданне спакою. Заклікаю ўсіх злучыцца з гэтым спевам: ён для кожнага чалавека, які чувае ў ноччы, спадзяецца на лепшы свет, клапоціцца аб іншых намагаючыся пакорна выконваць уласныя абавязкі.

Хвала Богу! Да гэтага, у першую чаргу, заклікае Божае Нараджэнне: хваліць Бога, за тое, што Ён добры, верны і міласэрны. У гэты дзень жадаю ўсім распазнаць сапраўднае аблічча Бога, Айца, які нам падырыў Езуса. Жадаю ўсім адчуць, што Бог блізка, прабываць у Яго прысутнасці, любіць Яго і шанаваць. Кожны з нас можа праславіць Бога, перш за ўсё жыццём пражытым дзеля любові да Яго і братоў.

Спакой людзям. Сапраўдны спакой, мы гэта ведаем – не з’яўляецца толькі раўнавагай паміж супрацьлеглымі сіламі. Гэта не прыгожы “фасад” за якім знаходзяцца супрацьстаянне і падзелы. Спакой – гэта штодзённае заданне, ён будуецца, развіваецца пачынаючы ад дару Божага, Яго ласкі, якая дала нам Езуса Хрыста. Гледзячы на Дзіцятка ў яслях, Дзіцятка спакою, падумаем пра дзяцей, якія з’яўляюцца самымі ўразлівымі ахвярамі войнаў, але падумаем таксама пра пажылых, зневажаных жанчын, хворых... Войны абрываюць і раняць шматлікія жыцці!

Многія з іх былі абарваны ў апошні час у выніку канфлікта ў Сірыі, распальваючы нянавіць і помсту. Працягнем маліць Пана, каб пазбавіў умілаваны сірыйскі народ ад новых пакутаў, канфліктуючыя бакі паклалі канец насіллю і гарантавалі доступ да гуманітарнай дапамогі. Мы бачылі, наколькі моцнай з’яўляецца малітва! Я рады, што сёння да нашай малітвы за мір у Сірыі далучаюцца таксама вернікі розных рэлігійных канфесій. Не будзем ніколі губляць малітоўнай адвагі! Адвагі казаць: Пане, падары спакой Сірыі і ўсяму свету. Заклікаю таксама няверуючых жадаць спакою, такім жаданнем, якое напаўняе сэрца: усе разам, ці малітвай ці жаданнем. Але разам, дзеля міру.

Адары спакоем Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку, часта забытую людзьмі. Але Ты, Пане, не забываеш нікога! Хочаш прынесці спакой таксама і на гэту зямлю, прадзёртую спіраллю насілля і беднасці, дзе многія людзі не маюць дома, вады і ежы, не маюць неабходнага мінімума для жыцця. Паспрыяй згодзе у Паўднёвым Судане, дзе трываючая напружанасць ужо справакавала шматлікія ахвяры і пагражае мірнаму суіснаванню ў гэтай маладой дзяржаве.

Ты, Валадар спакою, навярні сэрцы ўсіх гвалтоўных, каб адклалі зброю і паўсталі на шлях дыялога. Паглядзі на Нігерыю, прадзёртую нападамі тых, хто не шкадуе нявінных і безабаронных. Благаславі Зямлю, якую выбраў, каб прыйсці на гэты свет і дазволь дасягнуць шчаслівага выніку мірным перамовам паміж ізраіліцянамі і палестынцамі. Залячы раны ўмілаванага Іраку, які яшчэ перажывае частыя напады.

Ты, Пан жыцця, абарані тых, каго пераследуюць з-за Твайго імя. Адары надзеяй і суцяшэннем уцекачоў і бежанцаў, асабліва з Афрыканскага Рогу і усходу Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Учыні, каб тыя, хто мігруюць у пошуку годнага жыцця, знайшлі гасціннасць і дапамогу. Няхай трагедыі, накшталт тых, якія мы бачылі ў гэтым годзе, са шматлікімі памерлымі на Лампедузе, не здараліся больш ніколі!

Бэтлеемскае Дзіця, дакраніся да сэрцаў усіх уключаных у гандль людзьмі, каб зрабілі сабе справаздачу з цяжкасці гэтых злачынстваў супраць чалавецтва. Скіруй свой позірк да шматлікіх дзяцей, якія былі выкрадзены, паранены і забіты ва ўзброенных канфліктах, якія былі пераменены ў салдат, у якіх скралі дзяцінства.

Пан неба і зямлі, паглядзі на нашу планету, якую прагнасць і жаданне нажывы людзей, выкарыстоўваюць бязладным чынам. Падтрымай і абарані ахвяраў прыродных катаклізмаў, перш за ўсё філіпінскі народ, цяжка паранены тайфунам, якія адбыўся нядаўна.

Дарагія браты і сёстры, сярод гэтага свету і чалавецтва сёння нарадзіўся Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан. Спынімся перад бэтлеемскім Дзіцяткам. Дазволім, каб наша сэрца ўзварушылася: не будзем баяцца гэтага! Не будзем баяцца таго, каб наша сэрца ўзварушылася! Мы маем патрэбу у тым, гэтым!

Дазволім сагрэць яго пяшчотай Бога; мы маем патрэбу ў Яго пяшчоце. Пяшчота Бога не раніць: яна дае спакой і сілу. Мы маем патрэбу ў яго пяшчоце. Бог – вялікі ў любові, Яму праслаўленне і хвала на векі! Бог – гэта спакой: папросім, каб дапамог штодзённа будаваць яго ў нашым жыцці, сем’ях, гарадах і краінах, ва ўсім свеце. Дазволім узварушыць сябе дабрынёй Бога.

Пасля благаслаўлення “Urbi et Orbi” Папа павіншаваў са святамі Божага Нараджэння вернікаў у свеце, у першую чаргу дзяцей і пажылых, моладзь і сем’і, бедных і маргіналізаваных. Закончылася цырымонія на плошчы св. Пятра выканнаннем гімнаў Ватыкана і Італьянскай Рэспублікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.