2013-12-23 10:11:45

Папа Францішак: я меў добрых выхавацеляў


RealAudioMP3 Урачыстасць Божага Нараджэння мае асаблівае значэнне для папы Францішка. Менавіта 25 снежня 1936 г., праз тыдзень пасля свайго нараджэння, ён атрымаў сакрамэнт хросту. Гэта адбылося ў базыліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі і св. Карла Барамэя ў квартале Альмагра Буэнас-Айрэса. Менавіта тут, напрыканцы снежня 1935 г., прынялі сакрамэнт сужэнства яго бацькі: Марыё Джузэпэ Франчэска Берголіа і Реджына Марыя Сіворы. Падрабязнасцямі, пра хрост Хорхэ Берголіа, падзяліўся з італьянскай “La Stampa” аргентынскі журналіст Даніэль Варгас, які, між іншым, з’яўляецца даследчыкам гісторыі квартала ў якім на працягу доўгіх гадоў жыў будучы Пантыфік. Папа Францішак тэлефанаваў яму некалькі дзён таму, каб даведацца пра новыя адкрыцці і падрабязнасці звязаныя з яго працай і пажадаў паспехаў у даследваннях.

Нагодай для тэлефанавання стала выданне Варгасам кнігі пад назвай “Хрост папы Францішка. З Турына да Буэнас-Айрэса. Айцец Паццолі і салезіянскасць езуіта Хорхэ Марыё Берголіа”. Выдынне прысвечана святару-салезіяніну, які на працягу доўгага часу быў духоўным кіраўніком айца будучага Пантыфіка і блізкім сям’і Берголіа чалавекам. Падчас тэлефоннай размовы Францішак нагадаў журналісту: “Не забывайце, што я меў цудоўных выхавацеляў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.