2013-12-22 13:33:44

Пантыфік: кожнай сям’і патрэбны дом


RealAudioMP3 Пантыфік спантанна адрэагаваў 22 снежня 2013 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” на вялікі плакат, які трымалі ў руках вернікі, з напісам: “Бедныя не могуць чакаць”. “Гэта прымушае мяне думаць, што Езус нарадзіўся ў хляве, нарадзіўся не ў доме. Пасля павінен быў уцякаць у Егіпет, каб выратаваць сваё жыццё. Але ўрэшце Ён вярнуўся ў свой дом у Назарэце”, - сказаў Папа. Чытаючы гэты напіс, прызнаўся Францішак, ён думае пра многія бяздомныя сем’і, якія або ніколі не мелі свайго дому, або страцілі яго па многіх прычынах. “Сям’я і дом – непадзельныя”, - сказаў ён і дадаў, што вельмі цяжка ствараць сям’ю не маючы дома. “У гэтыя дні Божага Нараджэння, я запрашаю ўсіх – прыватных асоб, грамадскія арганізацыі, органы ўлады – зрабіць усё магчымае, каб гарантаваць кожнай сям’і дом”, - сказаў на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на плошчы св. Пятра папа Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.