Святы Айцец: таямніца, якая рэкламуе сябе – не хрысціянская
Толькі маўчанне ахоўвае
таямніцу падарожжа, якое чалавек здзяйсняе з Богам. Таму трэба прасіць Пана аб “ласцы
любіць маўчанне”, якое павінна быць “абаронена” ад любой “рэкламы”, лічыць папа Францішак.
У гісторыі збаўлення менавіта маўчанне было характэрным для месцаў, якія Бог абіраў
для сустрэчы з чалавекам, нагадаў ён вернікам, сабраным на Эўхарыстыі ў капліцы Дому
св. Марты 20 снежня 2013 г. “Пан заўсёды клапоціцца аб таямніцы і ахоўвае яе, - адзначыў
Пантыфік - Ён не афішуе таямніцу. Таямніца, якая рэкламуе сябе, не хрысціянская, гэта
не Божага таямніца – гэта падробка таямніцы!”. Маўчанне дапамагае нам адкрыць для
сябе нашу таямніцу, звярнуў увагу Святы Айцец, “таямніцу нашай сустрэчы з Панам і
нашага жыццёвага шляху з Ім. “Кожны з нас, - сказаў Францішак - ведае, як таямніча
Бог дзейнічае ў нашых сэрцах, у нашай душы . Ён назваў гэта “воблакам”, якім Святы
Дух пакрывае нашу таямніцу. “Гэта воблака ў нас, у нашым жыцці называецца маўчаннем”,
- сказаў Папа. Маўчанне – “гэта воблака, якое ахоплівае таямніцу нашых адносін з Панам,
нашай святасці і нашых грахоў”, - дадаў ён. Калі няма маўчання ў жыцці, таямніца страчана,
яна сыходзіць, лічыць Пантыфік. Ён заклікаў “трымаць таямніцу маўчаннем”.
Паводле
Папы, Марыя была ідэальным прыкладам маўчання. “Маці Божая была чалавекам! І, магчыма,
у яе было жаданне сказаць: “Хлусня! Мяне падманулі!”. Але яна маўчаннем пакрывала
таямніцу, якую не разумела, і гэтым маўчаннем дазволіла гэтай таямніцы расці і квітнець
у надзеі”, - сказаў падчас гаміліі Францішак.
“Маўчанне – гэта тое, што ахоўвае
таямніцу”, дзякуючы чаму таямніца “нашых адносін з Богам, наш шлях, наша збаўленне,
- паўтарыў Святы Айцец - не можа выдавацца і рэкламавацца. Няхай Пан “дасць усім ласку
любіць маўчанне, шукаць яго і мець сэрца, якое ахоўвае воблака маўчання”, - завяршыў
сваю гамілію Папа.