2013-12-20 10:09:21

Святы Айцец злажыў спецыяльную малітву за сям’ю


RealAudioMP3 Святы Айцец падрыхтаваў спецыяльную малітву за сям’ю. Яна прагучыць упершыню 29 снежня 2013 г. Гэта ініцыятыва Пантыфіка звязана з падрыхтоўкай да трэцяй пазачарговай Генеральнай асамблеі Сіноду Біскупаў, якая пройдзе ў Ватыкане 5-19 кастрычніка 2014 г. і будзе прысвечана сям’і ў кантэксце евангелізацыі. Пантыфік прачытае малітву падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі на ватыканскай плошчы, - гаворыцца ў сённяшнім нумары “L’Osservatore Romano”.

Падчас гэтай малітоўнай сустрэчы ў нядзелю Святой Сям’і будзе арганізаваны адмысловы тэлемост. З плошчай св. Пятра спалучацца венікі з Назарэту і Ларэта. Св. Імшу ў інтэнцыі біскупскай асамблеі ў базыліцы Звеставання ў Святой Зямлі ўзначаліць Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў, арцыбіскуп Ларэнца Балдзісэры, а ў Ларэта, мясцовы арцыбіскуп Джавані Танучы. Ватыканская газета нагадвае, што ў той жа інтэнцыі ў барселонскай базыліцы Святой Сям’і (Sagrada Família) у наступную нядзелю, 22 снежня, Эўхарыстыю ўзначаліць старшыня Папскай рады па справах сям’і, арцыбіскуп Вінчэнца Палья.







All the contents on this site are copyrighted ©.