2013-12-20 12:00:18

Папа: у “культуры адходаў” лёгка выкідваюцца не толькі рэчы, але і людзі


RealAudioMP3 З дапамогай прадуктаў харчавання, якія выкідваюцца, можна было б накарміць усіх галодных людзей у свеце. Такая думку прагучала ў відэа-пасланні папы Францішка да аргентынскіх беднякоў, якія жывуць дзякуючы перапрацоўцы кардона і іншых матэрыялаў. Відэа было запісана 5 снежня 2013 г. падчас аўдыенцыі ў Ватыкане лідэрам “Руху выключаных работнікаў”. “Сёння мы не можам дазволіць сабе раскошы марнаваць тое, што засталося” са стала багацея, сказаў Святы Айцец. “Мы жывем у “культуры адходаў”, - сказаў ён - дзе лёгка выкідваюцца не толькі рэчы, але і людзі”. На думку Папы, “картонэрос” нясуць вельмі важную місію на Зямлі, клапоцяцца аб яе экалогіі. Перапрацоўка, звярнуў увагу Пантыфік, з’яўляецца не толькі экалагічнай, але прадуктыўнай. Менавіта такі падыход, на яго думку, можа дапамагчы накарміць і забяспечыць неабходным усіх людзей на планеце.

Перапрацоўшчыкі адходаў жывуць у аргентынскіх трушчобах. Большасць з іх, гэта ахвяры разбуральнага эканамічнага крызісу 2001 г., які пазбавіў тысячы асоб працы і сацыяльнай абароны. Яны вымушаны сярод смецця шукаць кардон, метал і прадукты харчавання. У Аргентыне налічваецца каля 100 тыс. “картонэрос”, з якіх 9 тыс. пражывае ў Буэнас-Айрэсе. Група гэтых асоб прыняла ўдзел у інаўгурацыі пантыфікату Францішка 19 сакавіка 2013 г. на яго запрашэнне.







All the contents on this site are copyrighted ©.