2013-12-19 12:51:44

Інцыдэнт на плошчы св. Пятра


RealAudioMP3 Італьянская Інспекцыя грамадскай бяспекі апублікавала заяву ў сувязі са спробай самаспалення на плошчы св. Пятра. 19 снежня 2013 г. раніцай мужчына абліўся гаручай вадкасцю і падпаліў сябе. Інцыдэнт адбыўся справа ад каланады. Патрульныя Інспекцыі, якія праходзілі у той час побач, падбеглі да 50-гадовага італьянца і збілі полымя. Таксама святар-езуіт, які накіроўваўся на працу ў Ватыкан, спрабаваў патушыць полымя з дапамогай сваіх паліто і пінжака. “Хуткая дапамога” прывезла пацярпелага ў бальніцу з цяжкімі апёкамі верхняй часткі цела.

Дзве асобы з патруля звярнуліся ў бальніцу з апёкамі на руках і праблемамі з дыханнем.

Прычыны, якія прымусілі італьянца здзейсніць спробу самаспалення, пакуль не вядомыя. У яго быў знойдзены лісток паперы з нумарам тэлефона дачкі, якой было паведамлена аб інцыдэнце.







All the contents on this site are copyrighted ©.