2013-12-18 12:38:51

Святы Айцец пашырыў культ французскага езуіта на ўвесь Касцёл


RealAudioMP3 Пантыфік пашырыў на ўвесь Касцёл культ бл. Пьера Фаўра, французскага езуіта, які жыў у XVI ст. Ён будзе далучаны да каталогу святых паўсюднага Касцёла. Папа таксама выказаў сваю згоду на абвяшчэнне Кангрэгацыяй па справах Кананізацыі дэкрэту аб прызнанні цуду праз заступніцтва Слугі Божай Марыі Тэрэзы Дзям’яновіч з ЗША, якая належала да Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці св. Альжбеты, і дэкрэту аб гераічнасці цнотаў Слугі Божага кс. Эмануэля Эстаблеса з Іспаніі, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Нявольніц Маці Божай Балеснай.

Пантыфік прызнаў таксама гераічнасць цнотаў Слугі Божага Ежы Цясельскага, сябра бл. Яна Паўла II. Свецкі католік, інжынер-будаўнік, прафесар Кракаўскага палітэхнічнага ўніверсітэта загінуў разам з двума сваімі дзецьмі у 1970 г. падчас крушэння судна на Ніле на тэрыторыі Судану. Цясельскі прымаў актыўны ўдзел у студэнцкім душпастырстве ў Кракаве, дзе ён і пасябраваў з кс. Каралем Вайтылай. Яго беатыфікацыйны працэс трывае з 1985 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.