2013-12-18 15:07:51

Прэфект Папскага дома: выключана, што папа Францішак дазволіць дыяканат жанчын


RealAudioMP3 На думку прэфекта Папскага дома, арцыбіскупа Георга Генсвайна, “выключана", што папа Францішак дазволіць дыяканат жанчын у Каталіцкім Касцёле. Асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI выступіў з рэзкай крытыкай “некаторых сіл”, якія жадаюць выкарыстаць новага Папу ў сваіх уласных інтарэсах. “Але я не думаю, што Францішак схіліцца падчас свайго пантыфікату да некаторых нямецкіх ініцыятыў”, - сказаў арцыбіскуп у гутарцы з нямецкім культурна-палітычным часопісам “Cicero”. Ён лічыць, што многія, якія зараз прабываюць у захапленні ад Францішка, могуць змяніць сваю пазіцыю, калі зразумеюць, што Папа не пойдзе на ўступкі.

Іерарх пракаментаваў сітуацыю вакол Біскупа Лімбурга Франца-Пэтэра Тэбальц-ван Эльста, якога абвінавацілі ў фінансавых злоўжываннях. На думку арцыбіскупа Генсвайна, крытыкі біскупа ўскосна маюць іншыя мэты, чым яго тлумачэнне з фінансавых пытанняў. Лімбург павінен заставацца “каталіцкай дыяцэзіяй”, заявіў ён і дадаў, калі атмасфера ў Лімбургу атручана, трэба задацца пытаннем, адкуль паходзіць гэта атручанне. Акрамя таго, ватыканскі іерарх адзначыў, што епіскапат не мае кампетэнцыі адправіць біскупа ў адстаўку і ўсе раней выказаныя думкі ў гэтай справе, прыватнае меркаванне іерарахаў.

Арцыбіскуп распавёў пра свае ўласныя задачы і прызнаўся, што яго супрацоўніцтва з папам Францішкам ідзе гарманічна. Тым не менш, ён эмацыйна вельмі моцна прывязаны да Бэнэдыкта XVI. Іерарх не не чакае, што стане пастырам нейкай дыяцэзіі ў Германіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.