2013-12-18 11:08:34

Пантыфік прывітаў “Бэтлеемскае святло міру”


RealAudioMP3 18 снежня 2013 г. “Бэтлеемскае святло міру” прыбыло ў Ватыкан. Яго даставілі пілігрымы з аўстрыйскага Лінцу на чале з біскупам Людвігам Шварцам, якія прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі. Менавіта гэты горад з’яўляецца ініцыятарам міжнароднай ініцыятывы. “Вы прынеслі з Бэтлеему “Святло міру”, - сказаў папа Францішак, вітаючы аўстрыйскіх пілігрымаў. “Гэты моцны знак, які асвятляе нашу мэту быць святлом свету, няхай выпраменьвае давер і надзею сапраўдных дзяцей Божых і прыносіць спакой Хрыста нашым сем’ям і нашым бліжнім”, - пажадаў ён.

Сімвалічны зніч запалілі ў Гроце Божага Нараджэння ў Бэтлееме 26 лістапада. Святло ўжо адправілася ў падарожжа па парафіях і супольнасцях некалькіх дзесяткаў краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Яго прымуць таксама касцёльныя, грамадскія і палітычныя лідэры. У Беларусь “Бэтлеемскае святло міру” прыбудзе ўжо праз некалькі дзён – 20 снежня яго прыме Гродна, а 21 снежня – Мінск.







All the contents on this site are copyrighted ©.