2013-12-18 09:42:07

Кардынал Кох і Мітрапаліт Іларыён размаўлялі пра ўзаемадзеянне паміж Цэрквамі


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, які зараз знаходзіцца з візітам у Расіі, сустрэўся 17 снежня 2013 г. у Маскве з Мітрапалітам Іларыёнам, старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. Падчас спаткання разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і Рыма-Каталіцкім Касцёлам, у прыватнасці, у рамках Змешанай каталіцка-праваслаўнай тэалагічнай камісіі, а таксама ў сферы культурнага супрацоўніцтва і студэнцкага абмену, паведамляецца на сайце Аддзела знешніх царкоўных сувязяў. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама Апостальскі нунцый у Расійскай Федэрацыі арцыбіскуп Іван Юркавіч і ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Павел Пеццы.

Кардынала Коха чакае ў Маскве сустрэча з Патрыярхам Кірылам. Апрача таго ў праграму яго візіту ўваходзіць спатканне з каталіцкім духавенствам, наведанне Міністэрства замежных спраў Расіі, сустрэча са студэнтамі праваслаўнай агульнацаркоўнай аспірантуры.







All the contents on this site are copyrighted ©.