2013-12-18 12:54:07

Агульныя аўдыенцыі з удзелам Францішка наведалі больш за 1,5 млн. асоб


RealAudioMP3 Агульная аўдыенцыя 18 снежня 2013 г. была 30-й і апошняй у гэтым годзе для папы Францішка. На падставе квіткоў, якія распаўсюдзіла за гэты час Прэфектура папскага дому, можна сцвердзіць, што аўдыенцыі з удзелам Францішка ад 27 сакавіка 2013 г. наведалі больш за 1,5 млн. асоб. Да гэтай лічбы неабходна дадаць вернікаў, якія спантанна прымалі ўдзел у іх, знаходзячыся за межамі плошчы св. Пятра. Самай шматлікай стала агульная аўдыенцыя 29 мая, на якую сабралася 90 тыс. чалавек. У сярэднім на сустрэчы са Святым Айцом кожную сераду збіралася каля 50 тыс. асоб.







All the contents on this site are copyrighted ©.