2013-12-15 12:05:34

Кардынал Кох пераказаў пецярбуржцам ліст ад Папы


RealAudioMP3 Кардынал Курт Кох падчас свайго знаходжання ў каталіцкім касцёле св. Кацярыны Александрыйскай у Санкт-Пецярбургу 15 снежня 2013 г. пераказаў вернікам спецыяльны ліст папы Францішка, у якім Пантыфік павіншаваў пецярбуржскіх католікаў з 250-годдзем пачатку будаўніцтва храма, якое адзначаецца ў гэтым годзе. Святы Айцец выказаў надзею, што змешчаны ў цэнтры культурнай сталіцы Расіі касцёл будзе знакам і сведкай адзінства хрысціян. Ватыканскі іерарх узначаліў св. Імшу ў храме. Перад яе пачаткам, ён асвяціў і ўрачыста адкрыў, пасля рэстаўрацыі галоўныя дзверы каталіцкай базылікі.

Раніцай кардынал Кох, разам з Апостальскім нунцыем у Расіі Іванам Юркавічам і арцыбіскупам Паўлам Пеццы, наведаў Фёдараўскі праваслаўны сабор. Каталіцкія іерархі прынялі ўдзел у набажэнстве. Пасля евангельскага чытання настаяцель прадставіў гасцей і даў слова кардыналу Коху. Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству сказаў, што рады магчымасці пабываць у храме і сустрэцца з праваслаўнымі пецярбуржцамі. Затым кардынал пракаментаваў фрагмент з Паслання св. Паўла да Эфесцаў, якія гучалі падчас літургіі, дзе апостал піша, што ўсе хрысціяне – гэта адно цела і адзін дух. “Гэта заклік да хрысціянскага адзінства, да збліжэння і паяднання”, - сказаў ватыканскі іерарх.

Кардынал Кох прабудзе ў Расіі да 19 снежня. Апрача Санкт-Пецярбурга ён наведае Маскву.







All the contents on this site are copyrighted ©.