2013-12-14 12:48:01

Незвычайны падарунак рымскім беднякам ад Святога Айца


RealAudioMP3 Папа Францішак зрабіў незвычайны падарунак рымскім беднякам і бяздомным. У бліжэйшыя дні, з нагоды Божага Нараджэння, арцыбіскуп Конрад Краеўскі ад імя Святога Айца ўручыць ім канверты, якія можна будзе выкарыстаць, каб даслаць святочныя віншаванні родным і блізкім. На кожным канверце ўжо наклеена паштовая марка Ватыканскай пошты. Асобам, якія іх атрымаюць, застаецца толькі запоўніць адрас і ўкінуць канверт у паштовую скрынку. 2 тыс. канвертаў будуць размеркаваны ў месцах, дзе рымскім беднякам раздаецца ежа. Гэтым зоймуцца Сёстры Маці Тэрэзы з Калькуты і валанцёры. У канверт будуць укладзены: святочны абразок з подпісам Папы, тэлефонная карта і білет на метро.







All the contents on this site are copyrighted ©.