2013-12-13 12:46:51

Прапаведнік Папскага дома: корань свабоды, міру, братэрства і радасці – пакора


RealAudioMP3 Пакора св. Францішка Асізскага была тэмай другога адвэнтавага казання прапаведніка Папскага дома, айца Раньера Канталамесы. У капліцы “Redemptoris Mater” у Апосталькім палацы 13 снежня 2013 г. прысутнічаў папа Францішак. Крыніцай пакоры Бедняка з Асізі былі праўда перад Богам і прыклад Хрыста, падкрэсліў капуцын. Свет вяртаецца да св. Францішка таму, што бачыць у ім каштоўнасці, да якіх кожны імкнецца: свабоду, мір з самім сабой і стварэннем, братэрства і радасць. Корань гэтага усяго – пакора, адзначыў айцец Канталамеса.

Пакуль чалавек вымяраецца сабой, іншымі або супольнасцю, ён ніколі не пазнае сваёй сапраўднай вартасці, адзначыў ён і дадаў, што Францішак Асізскі прапануе чалавеку стаць перад Богам, і нічога больш. Быць пакорным, “гэта паглядзець на сябе перад Богам”.

Стыль пакоры, які прапанаваў Езус можна, паводле прапаведніка Папскага дома, падсумаваць адным словам: “служэнне”. “Калі Бог – гэта пакора, то і Касцёл павінен таксама быць пакорай, калі Хрыстус служыў, Касцёл таксама павінен служыць дзеля любові”, - сказаў айцец Канталамеса.







All the contents on this site are copyrighted ©.