2013-12-13 13:13:44

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы ўпершыню сустрэўся з дыпкорпусам


RealAudioMP3 Мір у свеце – гэта не ўтопія, заявіў новы Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы, арцыбіскуп Пьетра Паралін 13 снежня 2013 г., падчас сустрэчы ў Ватыкане з дыпламатычным корпусам, акрэдытаваным пры Апостальскай Сталіцы, напярэдадні святаў Божага Нараджэння. Ён падкрэсліў, што Касцёл і Папа імкнуцца да стварэння сапраўднай чалавечай сям’і, у якой дыялог выйграе вайну і канфлікты. Супрацоўніцтва з’яўляецца тут ключавым словам. Іерарх нагадаў словы папы Францішка, што кожны чалавек створаны для радасці. І менавіта асяроддзе радасці ад сустрэчы і абмену, дыялогу і прымірэння – гэта чалавецтва, якое трэба імкнуцца пабудаваць разам, сказаў ён. Касцёл хоча прапанаваць сваю падтрымку гэтаму “праекту”. Папа Францішак жадае Касцёла, які абвяшчае, сведчыць і прыносіць радасць, Касцёла адкрытых дзвярэй, сімвалу святла, сяброўства, радасці, свабоды і надзеі, нагадаў іерарх.

Арцыбіскуп Паралін пажадаў народам, прадстаўнікамі якіх з’яўляюцца дыпламаты, міру, радасці і прагрэсу на шляху да лепшай будучыні.







All the contents on this site are copyrighted ©.