2013-12-12 16:02:49

Ватыканскі іерарх: братэрства павінна стаць будаўнічым прынцыпам для сітуацыі ва Украіне


RealAudioMP3 “Без братэрства становіцца складана прыняць і гарманізаваць законныя адметнасці, жыць прабачэннем і прымірэннем. Складана перамагчы карупцыю, эгаістычнае ўхіленне ад выплаты падаткаў, маргіналізацыю і няроўнасць”, - падкрэсліў арцыбіскуп Марыё Тоза, каментуючы першае пасланне папы Францішка на Сусветны дзень міра, апублікаванае 12 снежня 2013 г. Сакратар Папскай рады “Iustitia et pax” адзначыў, што асэнсаванне паўсюднага братэрства павінна дапамагчы ў вырашэнні канфліктаў і напружанасці, якія існуюць сёння ў розных частках свету.

Паводле ватыканскага іерарха, братэрства можа дапамагчы пераўзысці “развод”, які часта назіраецца паміж кіруючымі класамі і грамадзянамі, пакліканымі разам імкнуцца да супольнага дабра. У дадзеным кантэксце арцыбіскуп звярнуўся да сітуацыі ва Украіне, дзе адбываецца супрацьстаянне паміж урадам і маніфестантамі. Ён адзначыў, што тут прынцып братэрства павінен стаць асноватворным для грамадства, а самавызначыцца народ павінен не праз насілле, а праз рэферэндум.








All the contents on this site are copyrighted ©.