2013-12-12 12:07:27

Ватыканскі эксперт лічыць поспехам Святога Пасаду даклад MONEYVAL


RealAudioMP3 На думку Рэнэ Брульхарта, Камітэт экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мер супраць адмывання грошай і фінансавання тэрарызму (MONEYVAL) задаволены працай, праведзенай Святым Пасадам. Яна адбывалася ў апошні час на трох узроўнях. Былі праведзены юрыдычная карэкціроўка, інстытуцыянальная адаптацыя і аперацыйная дзейнасць. Галоўнай задачай на бліжэйшы час кіраўнік Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы лічыць узяцце пад кантроль усіх працэсаў у Ватыканскім банку. Ён назваў поспехам рэалізацыю мер, якія былі неабходны для пазіцыянавання Ватыкана як надзейнага партнёра для іншых краін і арганізацый. Важным таксама з’яўляецца ўклад Святога Пасаду ў барацьбу з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.







All the contents on this site are copyrighted ©.