2013-12-11 14:54:56

Часопіс “Time” абвясціў Папу “Чалавекам года”


RealAudioMP3 Уплывовы амерыканскі часопіс “Time” абвясціў папу Францішка “Чалавекам года”. “Гэта не дзіўна, улічваючы велізарны рэзананс і ўвагу да абрання Святога Айца і пачатку новага пантыфікату”, - сказаў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, каментуючы навіну. Кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду лічыць станоўчым знакам, што адна з самых прэстыжных узнагарод міжнароднай прэсы надаецца таму, хто абвяшчае духоўныя, рэлігійныя і маральныя каштоўнасці ў свеце і прычыняецца да міру і большай справядлівасці. Папа “не імкнецца да славы і поспеху”, - заявіў прадстаўнік Святога Пасаду, бо гэта яго служэнне – абвяшчаць Евангелле Божай любові ўсім. “Калі гэта прыцягвае людзей і дае ім надзею, Папа шчаслівы”, - сказаў ён і дадаў, што званне “Чалавек года” азначае, што многія зразумелі – прынамсі ўскосна – гэта пасланне.







All the contents on this site are copyrighted ©.