2013-12-11 12:08:37

Святы Айцец звярнуўся да насельніцтва Амерыкі


RealAudioMP3 На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 11 снежня 2013 г. папа Францішак звярнуўся з пасланнем да жыхароў амерыканскага кантынента з нагоды ўрачыстасці Маці Божай Гвадэлупскай, Апякункі ўсёй Амерыкі, якая будзе адзначацца 12 снежня. Пантыфік нагадаў, што Панна Марыя падчас аб’яўлення св. Хуану Дыега “мела аблічча індзейскай жанчыны, а яе адзенне было поўным сімвалам індзейскай культуры”. Гэта, на яго думку, з’яўляецца знакам блізкасці Марыя, якая, як пяшчотная маці, суправаджае жыхароў Амерыкі на шляху, “дзеліцца радасцямі і надзеямі, пакутамі і трывогамі Божага народу, пакліканага станавіцца часткай усіх народаў зямлі”. Паводле Пантыфіка, Маці Божая аб’явіўшыся ў Гвадэлупе нібыта абняла усіх жыхароў кантыненту і ўказала шлях, які заўсёды характарызаваў Амерыку, “зямлю, на якой могуць суіснаваць розныя народы, якая ў стане паважаць чалавечае жыццё на ўсіх яго этапах, ад нараджэння да старасці, прымаць мігрантаў, бедных і маргіналізаваных ва ўсе часы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.