2013-12-11 11:10:57

Ватыканскі іерарх: “твіты” Папы – кропля свежай вады сярод “духоўнага апустыньвання”


RealAudioMP3 Ужо на працягу года карыстальнікі “Твітэра” рэгулярна атрымліваюць паведамленні ад Папы. 12 снежня 2012 г. Бэнэдыкт XVI размясціў свой першы “твіт”. Як адзначыў арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі, старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі, для многіх людзей, асабліва маладых, гэта адзіная магчымасць увайсці ў кантакт са словам Папы. “Калі Бэнэдыкт XVI даслаў першы “твіт”, - сказаў арцыбіскуп Чэлі - у поўнай меры ўсведамляў важнасць гэтага моманту. Я сказаў яму ў гэты дзень: “Святы Ойча, гэта нагадвае мне тое, што зрабіў Пій XI, калі ўпершыню перадаў пасланне праз Ватыканскае радыё”. Бэнэдыкт XVI усміхнуўся і сказаў: “Я думаў аб тым жа”.

Гэта паказвае, што Папа на пенсіі ў поўнай меры ўсведамляў важнасць сваёй прысутнасці ў гэтай прасторы, якую выкарыстоўваюць па большай частцы маладыя людзі. Сёння, з новым папам Францішкам, ведаем, што рашэнне, прынятае год таму, аказалася правільным і дальнабачным, падкрэсліў ватыканскі іерарх.

Сёння папскі профіль адсочвае 11 млн. чалавек, і, што яшчэ цікавей, дзякуючы так званым “рэтвітам”, словы папы Францішка трапляюць да 60 млн. асоб. І ўсё гэта адбываецца ў сітуацыі, якую Бэнэдыкт XVI назваў “духоўным апустыньваннем”, калі нават адна кропля свежай вады, якой становяцца “твіты” усяго ў 140 сімвалаў, мае свой ​​сэнс, адзначыў арцыбіскуп Чэлі.







All the contents on this site are copyrighted ©.