2013-12-11 14:03:51

Апостальскі нунцый ва Украіне заявіў аб сваёй салідарнасці з украінскім народам


RealAudioMP3 На думку Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Томаса Эдварда Галіксана ва Ураіне зараз адбываецца нешта вельмі значнае. Ён лічыць, што “павярхоўныя або грэблівыя ацэнкі таго, што адбываецца на “Еўрамайдане”, недарэчныя і будуць непавагай да той рэчаіснасці, якую можна назіраць”. “Мы маем справу з вызначальнай гадзінай у жыцці народа, з шанцам, у якім утрымліваецца сапраўдны патэнцыял для велічы”, - напісаў Апостальскі нунцый ва Украіне ў сваім блогу. Ён не выключае, што ўсё, што адбываецца ў краіне, “могуць здушыць, усё гэта можа скончыцца трагедыяй”. “Але нішто не згасне”, - перакананы ватыканскі дыпламат. “Гістарычны момант адбыўся, і ўвесь свет павінен лічыцца з вялікім украінскім народам, які цяпер стаіць перад ім. Варта нарэшце адкінуць мінулыя стэрэатыпы або спрошчаныя класіфікацыі”, - заявіў арцыбіскуп Галіксан.

“Еўрамайдан”, на яго думку, “увасабляе тое, што сёння прычыняе боль свету, пры гэтым няўхільна азараючы святлом і надзеяй чалавечае імкненне годнасці і права на самавызначэнне”. Нунцый заявіў аб сваёй салідарнасці з усімі людзьмі добрай волі і малітве за ўкраінскую нацыю, за яе адзінства і развіццё.







All the contents on this site are copyrighted ©.