2013-12-10 10:20:09

Рада экспертаў адзначыла працу Святога Пасаду па ўдасканаленні фінансавай сістэмы


RealAudioMP3 9 снежня 2013 г. у Страсбургу на пленарным пасяджэнні MONEYVAL (Камітэта экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мер супраць адмывання грошай і фінансавання тэрарызму) была зацверджана справаздача аб дзейнасці Святога Пасаду і Дзяржавы Ватыкан, накіраванай супраць фінансавых злоўжыванняў. “Гэта відавочная прыкмета таго, што міжнародная супольнасць прымае да ведама прагрэс, якога дасягнуў Ватыкан, і пацвярджае, што Святы Пасад знаходзіцца на правільным шляху”, - лічыць Рэнэ Брульхарт, дырэктар Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы. Сам даклад, згодна з рэгламентам MONEYVAL будзе апублікаваны на яго сайце 12 снежня. Эсперт прызнаўся, што ў дакуменце ў прыватнасці адзначаецца прагрэс у працы Інстытута рэлігійных спраў (Ватыканскага банка).

Кс. прэлат Антуан Камільеры, намеснік сакратара па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, які ўзначальваў ватыканскую дэлегацыю на пленарнай сесіі MONEYVAL, падкрэсліў, што прыняцце справаздачы пацвярджае значныя намаганні, зробленыя Апостальскай Сталіцай і Ватыканам для ўмацавання сістэмы сваіх прававых і інстытуцыйных інструментаў. Ён заявіў, што Святы Пасад у поўнай меры працягне ўдасканальваць меры, неабходныя для пабудовы сістэмы, якая працуе правільна і паслядоўна для папярэджвання і змагання з фінансавымі злачынствамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.