2013-12-10 12:41:35

Пантыфік заклікаў не баяцца Божага суцяшэння


RealAudioMP3 Чалавек не павінен баяцца Божага суцяшэння, наадварот, прасіць і шукаць яго, сказаў Святы Айцец падчас ранішняй св. Імшы 10 снежня 2013 г. Ён спаслаўся на пачатак 40-га радзелу кнігі прарока Ісаі і адзначыў, што Божае суцяшэнне настолькі моцнае, што змяняе парадак рэчаў. І гэта дае нам надзею – “сапраўдную крэпасць хрысціянскага жыцця”. “Калі хрысціянін забыўся сваю надзею, ці яшчэ горш згубіў надзею, яго жыццё не мае сэнсу”, - падкрэсліў Пантыфік. Магутны Бог, дадаў ён, “не баіцца пяшчоты”, “Ён дае пяшчоту, становіцца дзіцём, робіць сябе маленькім”. У вачах Пана, сказаў Святы Айцец, кожны з нас з’яўляецца вельмі, вельмі важным, і ў гэтым сустнасць Яго пяшчоты адносна нас. Гэта было галоўнай справай Езуса на працягу 40 дзён паміж уваскрасеннем і ўнебаўшэсцем – даць суцяшэнне вучням. Суцяшэнне заўсёды дае надзею і прымушае адчуваць на сабе пяшчоту Бога Айца, падкрэсліў Папа.







All the contents on this site are copyrighted ©.